Па вуліцы Міра днём 8-га чысла ў раёне Чаромушак адбылася аварыя з удзелам маршрутнага таксі. Падобна на тое, што выязжаўшы з вуліцы Матросава легкавік па нейкай прычыне не прапусціў маршрутку і тая ўрэзалася ў яго.
Відавочцы паведамляюць, што на месцы аварыі спатрэбілася хуткая дапамога. Хутчэй за ўсё, дапамога спатрэбілася кіроўцу легкавіка, бо ўдар прыйшоўся прама ў яго дзверы.