Прарыў вадаправода адбыўся не далёка ад чыгуначнага тэхнікума, на вуліцы 1-ай Будаўнічай. Значная частка раёна засталася без пітной вады, а праліўшаяся вада на асобных дарогах утварыла сапраўдны каток. Без халоднай і гарачай вады засталіся пяціпавярховікі каля чыгуначнага тэхнікума і сам тэхнікум. Кацельная, якая абслугоўвае гэты раён таксама была без вады, але на такі выпадак прадугледжаны яе запас у 5 тонаў, што дазволіла падтрымліваць ацяпленне ў батарэях жылых дамоў. Камунальныя службы хутка зрэагавалі на прарыў - рамонтнікі цэлы дзень працавалі з трубамі і а 16-30 змаглі аднавіць водазабеспячэнне ўвесь гэты час у раёне стаяла бочка водаканала, з якой жыхары набіралі сабе пітную ваду.
Як патлумачылі рабочыя, прарыў адбыўся з-за марразоў. А дакладней, з-за хуткай змены тэмпературы (то цёпла, то халодна) зварушыўся грунт, а з-за гэтага прарвало старую чыгунную трубу.