Пра спыненне крымінальнай справы і перадачу яе ў суд паведаміла агенцыя БЕЛТА са спасылкай на пракуратуру вобласці. Інцыдэнт адбыўся 1 студзеня 2016 года, і следства цягнулася больш за год з перапынкамі. Першапачаткова ў завядзенні крымінальнай справы было адмоўлена, потым следства аднаўлялася.
Як жа адбылася бойка? Жыхарка аднаго з шматпавярховікаў горада вярталася дамоў разам са сваім грамадзянскім мужам на лесвічнай пляцоўцы. Каля сваёй кватэры пара пабачыла траіх 29-гадовых хлопцаў, якія прыйшлі святкаваць Новы год да свайго сябра - суседа немаладой пары. Канешне, святкаванне не магло адбывацца без алкаголю. А на лесвіцу яны выйшлі, каб пакурыць. Жанчына зрабіла ім заўвагу ў рэзкай форме, што тыя накурылі каля яе кватэры. Троіца хлопцаў таксама маўчаць не стала і адказала не меньш рэзка, завязалася перапалка, якая хутка перарасла ў бойку. У бойцы мацнейшага бакі не выявілі. Атрымалі ўсе, і пара, і тройка. У жанчыны і яе сужыцеля зафіксаваныя лёгкія траўмы, як і ў аднаго з тройкі маладзёнаў. Пры гэтым, перад судом паўстануць менавіта маладыя хлопцы.