03:00

-3

5 м/с

1007 гПа

06:00

-3

5 м/с

1006 гПа

09:00

-5

5 м/с

1004 гПа

12:00

-3

6 м/с

1003 гПа

15:00

-3

6 м/с

1002 гПа

Орша, Эканоміка

Аранжавае таксі

06.02.2017 15:21

11431 прагляд, 17 каментароў

У Оршы з'явілася новая служба таксі

Пасля набыцця краінай незалежнасці, у Оршы (як і пад час існавання СССР) была поўная катастрофа з таксі - існавала толькі кепска працуючая на старых "Волгах" дзяржаўная служба і нелегальныя перавозчыкі. Але ў пачатку 2000-х літаральна за некалькі год у горадзе з'явілася адразу некалькі моцных гульцоў на рынку індывідуальных перавозак. Частка з іх ужо, не вытрымаўшы канкурэнцыі, закрылася. Іншыя пайшлі на зніжэнні коштаў, вялікія затраты на рэкламу, зніжкі, конкурсы і г.д. Здавалася б, рынак насычаны і з'яўлення новых фірмаў таксі чакаць не варта да сур'ёзных пераменаў у эканоміцы.

Нечакана, у пачатку 2017-га года ў Оршы з'явілася яшчэ адна служба таксі пад назвай "Апельсін". На сённяшні дзень, у службе толькі 5 машынаў, адзін мінівэн і дыспетчарская служба з кароткім нумарам 7055. Фірма пазіцыянуе сябе як даволі танная і з вялікай колькасцю акцый. Пасадка у 7055 каштуе 1,5 рублі, пры гэтым абяццаецца нейкі падарунак. Пры выкліку таксі праз дыспетчара можна атрымаць зніжку ў 20%, а кожная 10-ая паездка для кліента будзе бясплатнай.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Аранжавае таксі

У Оршы з'явілася новая служба таксі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение