Сіноптыкі паведамляюць пра набліжэнне антыцыклона Erika, якіпрынясе ў аршанскі рэгіёнмоцныя маразы. Прычым, найбольш халодна будзе менавіта ў нашым рэгіёне. У сераду метэа службы абяццаюць маразы да - 24 градусаў па Віцебскай вобласці і да - 28 па Магілёўскай. Падобная тэмпература зацягнецца да пятніцы. Пры гэтым, маразы будуць суправаджацца паўночнымі вятрамі, якія дададуць адчуванне холада яшчэ на мінус 3-5 градусаў.
Такое надвор'е справакуе галаледзіцу на дарогах. Зразумела, што пры такіх аразах, ветры ды галаледзіцы аўтамабілістам без пільнай патрэбы лепш не карыстацца асабістым транспартам.