Артыст дзяржаўнай філармоніі, ураджэнец Аршаншчыны Сяржук Доўгушаў пачынаў спеўныя сходы яшчэ некалькі год таму, але нядаўна разыйшоўся з суарганізатарам Аляксеем Чобутам. Першы сход, які Сяржук зноў правёў індывідуальна быў прысвечаны песням з супольнага праэкту беларускіх музыкаў "Народнага альбома", запісаных яшчэ ў канцы 90-х гадоў. Мерапрыемства праходзіла ў галерэі tut.by і сабрало нечаканую колькасць людзей - больш за 300 чалавек. Пры гэтым, тэксты песень арганізатарамі былі падрыхтаваныя ў колькасці 200 асобнікаў.
Поўнае відэа з мерапрыемства можна паглядзець на запісе тэлеканала "Белсат".