Раніцай, каля 7 гадзін 21-га лютага на вуліцы Шклоўскай сутыкнуліся два легкавых аўтамабілі. Па сведчаннях відавочцаў, як мінімум, аднаго чалавека з месца аварыі даставілі ў бальніцу на машыне хуткай дапамогі.
эГэта не адзіная аварыя з пацярпелымі за апошнія некалькі дзён. Так, у нядзелю 19-га лютага пад машыну патрапіў пешаход на вуліцы Міра ў раёне Чаромушак (каля кавярні Еўропа). Яшчэ за пару дзён да таго іншы пешаход патрапіў пад легкавушку ў раёне Усходняй каля шапіка "Лазурыт" на той жа вуліцы Міра.