Ідэю супольнага праэкта беларускіх музыкаў прысвечанага Рыгору Барадуліну і яго малой радзіме распрацаваў Сяржук Доўгушаў артыст Дзяржаўнай філармоніі, ураджэнец Аршаншчыны. Ужо на гэтых выходных - 26-га лютага - у Мінску пройдзе канцэрт-прэзентацыя праэкту. Квіткі на канцэрт каштуюць ад 14 рублёў і вышэй, але арганізатары прадугледзілі магчымасць набыцця квіткоў танней пад час правядзення адмысловых акцыяў. А некаторыя квіткі можна і ўвогуле атрымаць бясплатна. Так, бясплатна атрымаюць квіткі і некаторыя дадатковыя прызы спонсары праэкта.
Другі варыянт падыходзіць для любога карыстальніка сацыяльнай сетцы "Укантакце". Для таго, каб мець магчымасць атрымаць квіток бясплатна трэба быць падпісантам суполкі "Бясплатны Мінск" і зрабіць рэпост адмысловага запісу. За дзень да канцэрту - 25 лютага - выпадковым чынам будзе вызначаны адзін пераможца, які атрымае два квіткі на канцэрт.