Толькі ўчора мы публікавалі інфармацыю пра бойку пажылых мужчынаў у аўтобусе, якая ледзь не скончылася трагедыяй, а сёняшняя зводка МУС паведамляе пра яшчэ адзін інцыдэнт таксама з не маладымі драчунамі.
Здарэнне адбылося ў Оршы 22 лютага. Дома ў пенсіянера гаспадар выпіваў з 56-гадовым прыяцелем. Традыцыйная п'яная сварка скончылася традыцыйным пад'ёмам баявога духу і, адпаведна, бойкай. Канешне, пенсіянеру з-за ўзросту было цяжэй змагацца з на не шмат маладзейшым супернікам і для ўзмацнення ён выкарыстаў сякеру. Як вынік, госць дастаўлены з чэрапна-мазгавой траўмай у бальніцу, а гаспадар у міліцыю.