Міжнародны дзень роднай мовы, як міжнароднае свята, абвешчаны ЮНЕСКА і першы раз быў адсвяткаваны ў 2000 годзе. З таго ж году розныя грамадскія арганізацыі праводзяць адпаведныя мерапрыемствы і ў Оршы. На гэты раз ініцыятыву адзначэння на сябе ўзяла Аршнаская арганізацыя Таварыства беларускай мовы, якая арганізавала вечарыну прысвечаную беларускай мове.
Праграма вечарыны атрымалася насычайнай: свае вершы пачыталі паэты Мікола Камароўскі і Яўгенія Казлова, усе ўдзельнікі напісалі сімвалічную дыктоўку, адказвалі на пытанні моўнай віктарыны за што атрымлівалі прызы. Дарэчы, трэцяе месца ў віктарыне заняла грамадзянка Украіны, якая ў сябе на Радзіме чытае беларускую літаратуру на мове арыгіналу і зараз падарожнічае па нашай краіне. А познім вечарам, тыя хто засталіся, змаглі пад гарбату і сокі пагуляць у настольную гульню "Разам", якая развівае слоўнікавы запас гульцоў.