Рэдакцыя часопіса ARCHE абвесціла акцыю "Беларуская вайсковая слава" ў рамках якой з 21-га па 28-е лютага нумары прысвечаныя войску і войнам прадаюцца са значнай зніжкай. У спіс акцыённых прапановаў патрапіў і №12 "Бітва пад Орша: месца памяці і канфлікт інтэрпрэтацый". І калі пры звычайным продажы праз інтэрнэт, выданне каштуе амаль 8 рублёў, то па зніжзцы можна набыць за 4,99.
Нумар часопісу быў выдадзены напрыканцы 2014 года і з'явіўся ў продажы на наступны год - год 500-годдзя "Бітвы пад Оршай". У выданне ўвайшло больш за 20 тэкстаў навукоўцаў з Расіі, Украіны, Беларусі, Літвы і Польшы, якія тычацца пытання Вялікай Бітвы. Некаторыя тэксты маюць дыскусійны характар.
Акрамя гэтага нумара, на акцыю выстаўлена яшчэ 6 нумароў, з якіх, прынамсі, два тычацца неапсрэдна нашай памежнай тэрыторыі, адпаведна, маюць матэр'ялы датычныя Аршаншчыны.