У нашым горадзе 25-га лютага ўрачыста праводзілі зіму. Апошняя нядзеля зімы скончылася ў горадзе яскравым святам, на якім гараджане развітваліся з халоднай парой. Пачаліся святкаванні каля Гарадскога цэнтра культуры, а скончыліся на Калегіумнай плошчы. Гасцей забаўлялі шматлікія жывыя і мяккія талісманы, для іх было прыдумана шмат конкурсаў, а таксама вянец дня - лазанне па слупе, пераможца атрымліваў пеўня, сімвал бягучага года.
Яшчэ больш здымкаў, зробленых на свяце нашым фотакарэспандэнтам, вы можаце паглядзець у альбоме "Масленіца ў Оршы 25 лютага", размешчаным у суполцы orsha.eu УКантакце.