Колькасць фальшывак, падробленых купюраў у Оршы стала сапраўды высокай. За апошнія месяцы супрацоўнікі органаў унутраных спраў ужо знаходзілі фальшывыя расейскія рублі, даляры ЗША, беларускія рублі. Цяпер у нашым горадзе знойдзена яшчэ адна несапраўдная купюра - падробленая банкнота наміналам у 200 еўра. Гэта другая па велічыні наміналу купюра валюты еўра. Цікава, што арыгінал купюры мае 14 розных спосабаў абароны, а купюры такога наміналу ў банках правяраюцца асабліва дэталёва. Аднак гэта фальшываманетчыкаў не спыніла, і яны вырабілі яе.
Асцерагайцеся фальшывак, не мяняйце валюту "з рук" і заўсёды правярайце выдадзеныя вам грошы на наяўнасць вадзяных знакаў і іншай абароны!