06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Орша, Культура

Уплаў па Базарнай плошчы.

17.03.2017 15:17

3675 праглядаў, 0 каментароў

Новы тэкст Віктара Лютынскага, З гісторыі паводак у Оршы Частка 1

На працягу тысячагоддзяў змагаюцца людзі з паводкамі. Але і да сёння пераможных рэляцый ня чутна нават з высокаразвітых краін. Пра гэта сведаць і паводкі, якія нарабілі шмат шкоды ў Заходняй Еўропе ў 2002 ды 2013 гадах. Яны пераканаўча сведчылі, што змяненне клімату (у тым ліку з-за неразумнай гаспадарчай дзейнасці) вядзе да гібельных наступстваў не толькі дзесьці ў аддаленых кутках свету, але і тут, у самым цэнтры Еўропы.

Былі часы, калі ратавацца ад воднай стыхіі даводзілася і жыхарам Оршы. Яе асаблівасцю з’яўляецца тое, што цэнтр горада размешчаны ў сутоцы Дняпра і яго правага прытока Аршыцы. Таму звычайна пагроза затаплення ў выніку паводкі прыпадала на аршанцаў, якія жылі ў цэнтры горада ды на больш нізкім левабярэжжы Дняпра (у Задняпроўі).

Рэжым Дняпра пачаў вывучацца навукоўцамі толькі ў 1876 годзе. Але пісьмовыя крыніцы зафіксавалі паводкі, якія назіраліся тут у далёкім мінулым. Так, у XVIII ст. на Дняпры адзначана больш за 40 незвычайна высокіх паводак. Пасля надзвычай сцюдзёных і снежных зім буйныя паводкі адбыліся ў 1801 і 1845 гадах. Пра адну з моцных паводак канца пазамінулага стагоддзя сведчыў аршанскі старажыл Георгій Гаранскі з вуліцы Чырвонафлоцкай, што “прытулілася” да левага берага Дняпра. Пра ўзровень тае паводкі напамінае ледзь бачны цяпер жалезны штыр, што ягоны бацька ўбіў у ствол вярбы, якая расце і сёння.

Вуліца Чырвонафлоцкая. Фота 1956 г.

Але, відаць, найбольш магутная ў гісторыі Оршы паводка, якая дакументальна зафіксавана, назіралася вясной 1931 года. Пра яе захаваліся сведчанні навукоўцаў, успаміны сучаснікаў. Пра падзеі, звязаныя з паводкай, распавядаюць і дакументы, знойдзеныя аўтарам у фондах Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці.

Вясна 1931 года была надзвычай імклівай, а зіма вельмі і вельмі снежнай. Па зводках гідраметэаролагаў, тады на Дняпры быў дасягнуты максімальны за ўвесь перыяд назіранняў расход вады – 2000 м3/с пры сярэднегадавым 123 м3/с. Трэба адзначыць, што ў той год вясновае разводдзе прайшло дзвюмя хвалямі (звычайна праходзіць адной). Цікавыя ўспаміны пра першую хвалю паводкі змешчаны ў кнізе народнага мастака Беларусі Віктара Грамыкі “Радуга над дорогой” (Мн., 2000). Ягоны бацька, які працаваў аграномам, паехаў у гаспадаркі раёна яшчэ на санях. А пры вяртанні дадаму з-за хуткага раставання снегу яму давялося пераадольваць невялікія ручаі, якія ў імгненне вока ператварыліся ў шырокія шумныя рэкі. Адну з іх прыйшлося пераплываць разам з канём, ухапіўшыся за сані.

Другая хваля паводкі прыпала на канец красавіка – пачатак мая. У інфармацыйнай зводцы, якую накіраваў вышэйстаячым інстанцыям начальнік упраўлення міліцыі і крымінальнага вышуку Аршанскага раёна Рохлін, паведамлялася, што ў Оршы 23 красавіка ўзровень вады дасягнуў 10 метраў (па больш дакладных назіраннях мясцовых гідраметэаролагаў ён быў 9,49 м). У выніку чаго было затоплена 400 дамоў. Аршанцы, якія пражывалі на берагах Дняпра і Аршыцы, былі пераселены ў клубы, сінагогі, гасцініцы і некаторыя прыватныя дамы. Пад вадой апынуліся масты праз Аршыцу, але засталіся цэлымі. Не пацярпеў і адзіны на той час стацыянарны драўляны дняпроўскі мост. А вось мост ў суседнім гарадку Дуброўна, які размешчаны ўверх па Дняпры, быў знесены магутнай плынню. Частка яго “затрымалася” ў Дуброўне, а другая прыплыла ў Оршу. Стыхіяй былі знесены масты праз прытокі Дняпра Крапівенку і Адроў. Ахвяраў сярод цывільнага насельніцтва, на шчасце, не было. Жыхары, пераселеныя ад паводкі, атрымлівалі харчаванне ў грамадскай сталоўцы.

Амаль Венецыя. Фота 1931 г.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Уплаў па Базарнай плошчы.

Новы тэкст Віктара Лютынскага, З гісторыі паводак у Оршы Частка 1

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение