Юрый Несцярэнка адзін з найбольш вядомых у краіне блюзмэнаў. Хаця слава, вялікія грошы мільёны фанатаў - з гэтымі паняткамі звычайна блюз не асацыюецца. Юрый тыповы прадстаўнік гэтай спецыфічнай музыкі - сціплы чалавек, які не мае прадусара, дзесяткаў кліпаў, затое паўсюль куды прыязжае мае сваю публіку і цёплую сустрэчу. Сустрэча ў дома на чырвонаармейскай, 13 таксама атрымалася вельмі цёплай.
Сустрэча атрымалася не выключна музычнай - Юрый распавядаў пра сябе і сваю творчасць у розных аспектах. Ён і музыка і перакладчык з розных моваў і аўтар некалькіх кнігаў. Вашай увазе некалькі відэа з сустрэчы.
На відэа: песня "Неба навокал"
На відэа: уступ да альбому "Аэрапланы ў вырай"
На відэа: песня "Кветка"
На відэа: песня "Блюз белай ночы"
На відэа: песня "Едуць два вазы"