У сваім афіцыйным паведамленні генеральная пракуратура краіны гаворыць пра выяўленне "шэрагу парушэнняў у сферы аховы помнікаў архітэктуры, горадабудаўніцтва, гі сторыі і археалогіі. Паведамленне стурктуравана па асноўных парушэннях: апісваецца парушэнне а побач раёны ў якіх гэтае парушэнне выяўлена. Аршанскі раён у гэтым паведамленні ўзгадваецца з 4-ох магчымых, тры разы! Гэта абсалютны рэкорд сярод усіх раёнаў вобласці.
Так, пракуратура выявіла, што для Аршанскага раёна актуальныя наступныя пытанні: "некаторыя аб'екты знаходзяцца ў не незадавальняючым тэхнічным і санітарным стане ў сувязі з чым патрабуецца правядзенне рамонтных работаў або прыняццё мераў па іх кансервацыі", "не ўсімі ўласнікамі і ўладальнікамі гісторыка-культурных каштоўнасцяў падпісаны адпаведныя ахоўныя абавязацельствы", пытанні ўзніклі і па пытанні афармлення пашпартоў і ахоўных дошак на каштўных аб'ектах.
Адзіны пункт парушэнняў куды пракурорскае паведамленне не запісала Аршаншчыну - адсутнасць на многіх аб'ектах распрацаванай праэктнай дакументацыі зонаў аховы. Затое сюды патрапілі адразу два нашых суседа: Талачынскі і Дубровенскі раёны.
Агулам па вобласці у ходзе праверкі было ўнесена 19 актаў пракурорскага надзора, а ў аблвыканкам накіравана прадстаўленне з патрабаваннем выправіць парушэнні ды пакараць вінаватых.