Кніга, выдадзеная ў пачатку года, стала сапраўднай падзеяй у культурным жыцці краіны, дзякуючы супольнай рабоце двух майстроў сваёй справы, аўтараў выдання: пісьменніка Уладзіміра Арлова і мастака Паўла Татарнікава. Большая частка старонак кнігі багата аформлена ілюстрацыямі на гістарычную тэму: асобы, баталіі, артэфакты, рэканструкцыі гістарычных будынкаў.
Прэзентацыя ў Оршы анансавалася даўно і, нарэшце, 1-га красавіка на Чырвонаармейскай 13 а 12-00 аўтары прэзентуюць свой для ўсіх зацікаўленых аршанцаў. Уваход бясплатны.