24 жніўня ва ўсім свеце адзначаюць Дзень чыпсаў. У шэрагу беларускіх гарадоў, сярод якіх і Орша, з 12 да 17 гадзін пройдзе акцыя кампаніі "Онега", прысвечаная святу. Перад жадаючымі выступяць музычныя гурты, будуць разыграныя разнастайныя прызы. Кожны, хто напіша пажаданне ў гэты дзень, атрымае чыпсы ў падарунак. Пажаданні і віншаванні будуць адвезеныя ў Мінск і змешчаныя ў Палацы Рэспублікі.
Свята пройдзе таксама ў Мінску, Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве, Брэсце, Бабруйску, Пінску, Баранавічах і Наваполацку.