Гэты канцэрт быў анансаваны яшчэ некалькі месяцаў таму. Малады гурт, стваральнікам якога з'яўляецца ўраджэнец Барані Уладзіслаў Лепяшынскі, паставіў сабе амбітную мэту: сабраць на свой першы сольны электрычны канцэрт 200 чалавек. І хаця фармальна мэта была не дасягнута, ў залі клуба "Ілі" ў гэты дзень было вельмі цесна. Прычым, прыблізна чвэрць гледачоў - гэта былі выхадцы з Аршаншчыны, якія альбо адмыслова прыехалі на канцэрт, або жывуць зараз у сталіцы. Музыкі і іхныя адмыслова запрошаныя госці выступалі больш за дзве гадзіны. Падцверджанне таго, што праграма была насычаная і дравовая - выпадкова парваны пад час выступу баян.
На відэа: гурт "Лепшы квас" і Віталь Рыжанкоў
На відэа: гурт "Лепшы квас" і "Вожык"
На відэа: гурт "Лепшы квас" і паэт Алесь Снег
На відэа: гурты "Лепшы квас" і ўдзельнікі гурта "Час лайна"