09:00

+5

2 м/с

1009 гПа

12:00

+5

2 м/с

1009 гПа

15:00

+6

2 м/с

1008 гПа

18:00

+6

2 м/с

1008 гПа

21:00

+6

2 м/с

1008 гПа

Орша, Культура

Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

30.04.2017 07:00

5470 праглядаў, 0 каментароў

1579 г. - 1585 г. Частка 4

Працягваем публікаваць "Храналогію гісторыі Оршы" ад гісторыка Віктара Лютынскага: 1552 г. - 1562 г. , 1563 г. - 1566 г. , 1566- 1587 гг.

1579 г. Атрад пад началам аршанскага старосты Філона Кміты-Чарнабыльскага здзейсніў рэйд пад Смаленск.

Ваяры ВКЛ. XVI ст.

Войска ВКЛ. Другая палова XVI ст.

1580-1591 гг. Аршанскім земскім суддзёй быў князь Багдан Андрэевіч Лукомскі (1530-1591).

Герб князёў Лукомскіх “Рох”.

1580 г. У інвентары Аршанскага замка згадваецца драўляны вадзяны млын.

Аршанскі замак. Рэканструкцыя мастака А.М. Ермалаева.

1581 г. Харугва аршанскага старосты Філона Кміты-Чарнабыльскага колькасцю ў 50 вершнікаў прыняла ўдзел у аблозе войскам Стафана Баторыя Пскова.

Стафан Баторый пад Псковам. 1581 год. Карціна Я. Матэйкі. 1872 г.

1581 г., сакавік Орша была абложана і спалена маскоўскім войскам.

Вершнікі Маскоўскага царства. Гравюра з кнігі С. фон Герберштэйна. XVI ст.

1581 г., ліпень Маскоўскае войска спустошыла ваколіцы Оршы.

Узбраенне маскоўскага вершніка. З кнігі С. фон Герберштэйна. XVI ст.

1582 г. У Кенігсбергу надрукавана „Хроніка Польшчы, Літвы, Жаманціі і всея Русі” Мацея Стрыйкоўскага.

Тытульная старонка “Хронікі…”

1582 г., 15 студзеня Заключана перамір’е на 10 гадоў паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай – фактычнае завяршэнне Лівонскай вайны. Орша засталася ў складзе Рэчы Паспалітай.

Кур’ер ВКЛ. XVI ст. Сучасны малюнак.

1585 г. Аршанскім маршалкам быў Р. Падбярэзскі.

Герб “Газдава”. Належыў Падбярэзскім.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

1579 г. - 1585 г. Частка 4

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение