“Белкінолетто” – праект каманды фестывалю Cinema Perpetuum Mobile. Маладыя энтузіясты ўжо некалькі гадоў знаёмяць жыхароў Менска і гасцей горада з маладым беларускім кіно, прычым робіцца гэта на бясплатнай аснове. 21-га ліпеня адбудзецца паказ фільма “Орша… Минск… Орша…”, рэтраспектыва дакументалісткі Юліі Ралко. Таксама будуць паказаны і іншыя работы, якія спалучаюць урбаністычныя і лірычныя матывы. Пачатак прагляду 21:30. Кінапрагляд фільму “Орша… Минск… Орша…” адбудзецца ў дворыку музея гісторыі па вуліцы Карла Маркса, 12. Прагляд абсалютна вольны і не вымагае ад гледачоў грашовых тратаў.
“Белкінолетто” – адзін з найбольш цікавых і ўнікальных праектаў, у межах якога беларусы маюць магчымасць пазнаёміцца з новым айчынным кіно.