Падышоў да заканчэння аршанскі сезон “Бітвы розумаў”. У апошняй гульні, якая прайшла традыцыйна ў спорт-бары “Ліга”, 13-га чэрвеня сустрэліся дасведчаныя каманды і тыя калектывы, якія зусім нядаўна далучыліся да гульняў эрудытаў у горадзе. Заключную сустрэчу сезона выйграла адна з самых моцных камандаў Оршы – “Звяз”. Іх 76 пунктаў не пакінулі супернікам шанцаў. Сёлета “Звяз” таксама амаль заўсёды прысутнічае ў тройцы прызёраў, а вось дабіраецца да перамогі рэдка. На гэты раз гэта ўдалося. На другім месцы аказалася “Куй железо” з 71 пунктам, а “BY.Лён” з 70 замкнуў тройку прызёраў. Усяго ўдзел у змаганнях у спорт-бары “Ліга” прынялі 12 камандаў. Падчас гульняў у бары рэдка знаходзяцца вольныя месцы.
Цяпер каманды чакаюць Лігі чэмпіёнаў, удзел у барацьбе за галоўны трафей сезону возьмуць усе каманды, хто хаця б аднойчы перамагаў у гульні. Ліга чэмпіёнаў пройдзе 22 чэрвеня.