"Экамол" з Аршанскага раёну саступіў прамому канкурэнту за месца ў вышэйшай лізе на наступны сезон. У гасцявой сустрэчы з баранавіцкім "Лакаматывам" аршанцы саступалі 2:3 пасля першага тайму. на жаль, у другім яны не здолелі выправіць становішча. Чыгуначнікі перамагаюць 5:4 і выходзяць на 1-е месца ў 1-й лізе.
"Экамол" займае 2-ю пазіцыю з 33-мя баламі, "Лакаматыву" ён саступае толькі адзін пункт. Затое салігорскі "Гарняк", які ідзе на 3-м радку, прайграе "Экамолу" 7 балаў. Гулец "Экамола" Павел Хоміч забіў 30 галоў і ўзначальвае табліцу бамбардзіраў.