21:00

+7

2 м/с

986 гПа

00:00

+7

3 м/с

986 гПа

03:00

+6

3 м/с

987 гПа

06:00

+6

2 м/с

987 гПа

09:00

+7

4 м/с

989 гПа

Беларусь, Эканоміка

Орша як цэнтар росту

06.07.2017 12:48

2870 праглядаў, 0 каментароў

Паводле стратэгіі міністэрства эканомікі, Орша стане цэнтрам эканамічнага росту для трох раёнаў

Даследчы цэнтар Міністэрства эканомікі ў рамках працы "Кастрычніцкага эканамічнага форума" выпрацаваў "Стратэгію рэгіянальнага развіцця Беларусі". Дакумант, які з'явіўся ў адкрытым доступе прыцягнуў вялікую ўвагу СМІ. Па-першае, для Беларусі такая канцэпцыя эканамічнага планавання даволі новая, калі асобныя рэгіёны (а не раёны і вобласці) прадстаўляюцца як эканамічна паўнавартасныя адзінкі. Па-другое, канцэпцыя прадугледжвае адрозны ад сёння існуючага тэрытарыяльны падзел краіны.

Пытанне новага адміністратыўна-тэрытарыяльнага падзелу час ад часу падымалася з моманту атрымання краінай незалежнасці. І ўпершыню яго актуальнасць паднятая на ўзроўні міністэрства. Магчыма, з'яўленне такога дакуманты і ёсць першым крокам да адміністратыўнай рэформы.

Справа ў тым, што нам дастаўся савецкі тэрытарыяльны падзел: з вялікімі вобласцямі. Такая сістэма добра спрацоўвала ва ўмовах моцнай цэнтралізацыі кіравання рэгіёнамі, якую стваралі камуністычныя ўлады (яна ж была рэтрансляваная і на краіны так званай Варшаўскай дамовы - усходняга блоку краінаў, дзе пасля вайны да ўлады прыйшлі камуністычныя партыі). Але пасля развалу СССР, краіны якія пераходзілі да дэмакратычнага ладу праводзілі рэформу дэцэнтралізацыі. Гэтая рэформа і стала асновай для даволі паспяховага рэгіянальнага развіцця ў гэтых краінах.

Прапаноўвалася падобная рэформа і ў Беларусі, але ўлады ніколі не былі гатовыя да сур'ёзнай дэцэнтралізацыі, што азначала б пазбаўленне рэспубліканскіх органаў кіравання шэрагу паўнамоцтваў. Канешне, дэцэнтралізацыя не пачнецца і зараз, канцэрцыя міністэрства эканомікі не прыдугледжвае рэформы, але разбівае вобласці на больш дробныя эканамічныя адзінкі ў якіх і будзе ісці развіццё.

Паводле канцэпцыі, ключавыя гарады стануць "Цэнтрамі эканамічнага росту". Орша, канешне, патрапляе ў лік такіх цэнтраў. У аршанскую зону ўвойдуць Аршанскі, Дубровенскі і Талачынскі раёны. Суседнія Лёзненскі і Сененскі раёны адыходзяць да віцебскага цэнтру, а Горацкі і Шклоўскі да Магілёўскага. Канцэпцыя таксама прадугледжвае для кожнага рэгіёну сваю эканамічную спецыялізацыю. Так, у аршанскай зоне акрамя існуючых сектароў эканомікі павінны з'явіцца тры новых. Першы - транспартна-лагістычны сектар, што лагічна пры наяўнасці двух галоўных міжнародных трасаў краіны, якія ідуць праз рэгіён, развітую чыгуначную сетку і аэрадрома на аснове якога будзе стварацца лагістычны цэнтар. Другі сектар - IT-паслугі. І трэці - гідраэнэргетыка. Што тычыцца апошняга пункта, то пад Оршай некалькі гадоў таму планавалася пачаць будаваць гідра-электрастанцыю за кітайскі крэдыт. Але ідэя была "завалена", бо пры нізкай акупляльнасці гэтая станцыя прынесла б у рэгіён экалагічныя праблемы. У Віцебскай зоне будуць таксама развівацца IT і транспартна-лагістычныя паслугі, але дадасца вытворчасць лекавай і медычнай прадукцыі, а таксама створацца лакальныя і рэгіянальныя турыстычныя кластэры.

Пры гэтым, аршанская зона аказалася самай маленькай сярод усіх якія будуць створаныя ў Рэспубліцы. Усяго толькі тры раёны патрапілі таксама ў Барысаўскую зону, але яна большая па плошчы.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Орша як цэнтар росту

Паводле стратэгіі міністэрства эканомікі, Орша стане цэнтрам эканамічнага росту для трох раёнаў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение