Адпаведны пратакол аб намерах падпісаны паміж прадстаўнікамі мясцовых камерцыйных прадпрыемстваў і дырэкцыяй Бізнес-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафесара М.С.Куняўскага (БСПН), паведамляе БЕЛТА. Сустрэча прадстаўнікоў камерцыйных арганізацый прайшла ў Аршанскім райвыканкаме пры садзейнічанні дэпартамента па прадпрымальніцтву Мінэканомікі. Сярод тых, хто падпісаў пратакол, кіраўнікі кампаній харчовай, перапрацоўчай, лёгкай, дрэваапрацоўчай і іншых галін прамысловасці, а таксама будаўніцтва.
Новая рэгіянальная асацыяцыя будзе дзейнічаць пры БСПН. Цягам месяца бакі маюць намер падрыхтаваць і прадставіць дакументы для арганізацыі доўгачасовага супрацоўніцтва. Чарговую сустрэчу актыву будучай асацыяцыі запланавана правесці не пазней за 1 верасня. Падпісанне пратакола аб намерах стала лагічным працягам сустрэчы 8 чэрвеня міністра эканомікі Уладзіміра Зіноўскага з прадпрымальнікамі Оршы і Аршанскага раёна, на якой прадстаўнікі прыватнага бізнэсу заявілі аб неабходнасці самаарганізавацца. Па выніках сустрэчы дэпартаменту па прадпрымальніцтве Мінэканомікі і БСПН было рэкамендавана прапрацаваць магчымасць стварэння рэгіянальнай асацыяцыі.