06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Орша, Культура

Кніга без аналагаў (фота)

20.07.2017 17:40

3409 праглядаў, 7 каментароў

У Оршы выдадзена кніга, якая не мае аналагаў у краіне

Кнігу выдаў вядомы ў свой час грамадскі актывіст і журналіст Віктар Андрэеў, праўда, на прэзентацыі ён сціпла падкрэсліваў, што аўтар, насамрэч, не ён, а шмат хто з тых, хто даваў інтэрв'ю, дзяліўся ўспамінамі, шукаў дакуманты і фотаздымкі для кнігі. Хаця кніга і называецца "Хронікай", насамрэч, распавядае яна не пра ўсе факты жыцця Аршаншчыны, а, перш за ўсё, пра грамадска-палітычную актыўнасць. А для развіцця грамадска-палітычнага жыцця Аршаншчыны гэта быў вельмі значны час: у 1986 годзе ў горадзе з'яўляецца першая грамадская арганізацыя, не падначаленая напрасткі камуністам - клуб "Повязь". Сёння ўжо мала хто памятае, што менавіта дзякуючы сябрам "Повязі" была захавана царква Куцеінскага манастыра, касцёл святога Язэпа захаваны ад разбурэння і перададзены веруючым, дарамантавана царква ў Крапіўне і г.д. Актыўнасць створанага клуба заўважылі ў краіне (па ўсёй Беларусі тады было не больш за 20 такіх клубаў) і яго сябры далучаліся да агульнарэспубліканскіх мерапрыемстваў. Пазней частка сяброў клуба стала стваральнікам Беларускага народнага фронту ў Оршы. Як прайшла першая сустрэча Фронта з людзьмі, як праходзілі першыя пікеты ў Оршы - пра ўсё гэта расказваецца ў выданні. І расказваецца вельмі цікава. Аказваецца, Оршы ёсць чым ганарыцца - менавіта ў нашым горадзе быў самы вялікі рух свабоднага прафсаюза (адносна колькасці насельніцтва), калі гэтыя прафсаюзы ўлады пачалі мэтанакіравана вынішчаць. Аказваецца, "Аршанская газета" ў свой час была не толькі вельмі цікавай, але і ці не самай ліберальнай з рэгіянальных газетаў краіны. І гэта не ўлічваючы велізарнага статачнага камітэту (з яго потым утвараліся свабодныя прафсаюзы), наяўнасці вялікай колькасці партыяў, даволі вялікага моладзевага руха.

Гэта кніга распавядае пра тое, як фармавалася грамадзянская супольнасць у Оршы і яе росквіт, а таксама пра той час калі спецслужбы пачалі актыўна супрацьстаяць грамадскай актыўнасці ў рэгіёне, распускаючы плёткі, ініцыюючы сваркі паміж асобнымі дзеячамі і г.д. Сваркі перарасталі ў асбаістыя абразы, у плёткі пачыналі верыць калегі і ў выніку адбываліся разыходжанні, расколы, якія суправаджаліся асабістымі крыўдамі. Таму ў кнізе ёсць некаторы налёт суб'ектыўнасці. Пры гэтым, зборнік усё адно з'яўляецца вельмі каштоўнай крыніцай інфармацыі для гісторыкаў і сёняшніх, і будучых. У прыватнасці, нават, на прэзентацыі некаторыя героі кнігі казалі, што ў свой час перадавалі матэр'ялы грамадскіх арганізацый у музеі горада, а ўжо праз два гады знайсці іх не маглі. Магчыма, што гэтая кніга і стане асноўнай крыніцай ведаў пра развіццё грамадзянскай супольнасці ў нашым рэгіёне для даследчыкаў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Кніга без аналагаў (фота)

У Оршы выдадзена кніга, якая не мае аналагаў у краіне

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение