Не першы год на аэрадроме ў Балбасава праходзіць драг-рэйсінг. Ужо 22 ліпеня а 13:13 тут адбудуцца гонкі ў рамках 3 этапу Кубка гарадоў, а таксама Кубка 402.by. Уваход для гледачоў будзе арганізаваны платны і будзе складаць 5 рублёў. Таксама можна будзе наведаць парк тэхнікі і зону, дзе аўтамабілі выязджаюць на старт, кошт квітка 20 рублёў.
Дзеці да 14 гадоў праходзяць бясплатна, але ўсе дзеці да 16 гадоў маюць права ўваходу на пляцоўку толькі ў суправаджэнні з паўналетнімі! Аплата ўваходных квіткоў на месцы. Гледачы ўбачаць, як адбываюцца гонкі з разгонам на 402 метры.