Дзіўная гісторыя адбылася паміж Магілёвам і Оршай. Уладальнік аўтамабіля BMW 525 Віктар чарговы раз пакінуў на знаёмай аўтамыйні сваю машыну. Перад тым жа, як забіраць памытую машыну на раніцу, жонцы Віктара патэлефанавалі з міліцыі і паведамілі, што машыну скралі. У салоне былі нават дакументы, бо мужчына неаднаразова прыганяў машыну на гэтую мыйню і яго ніколі не падманвалі.
Міліцыя, якая працавала на мыйні і апытвала супрацоўнікаў, заявіла, што ўсталявала факт: угоншчык — 20-гадовы супрацоўнік мыйні. Да яго ўвечары прыходзіла дзяўчына, якая потым сышла. А маладзён сеў у чужы аўтамабіль і з'ехаў у невядомым кірункі. Сужэнцы напісалі сваю гісторыю ў інтэрнэце і праз двое сутак атрымалі інфармацыю, што іх машына ў разбітым стане кінутая ў адной з вёсак каля Оршы. Пры гэтым угоншчык яшчэ паспеў пахадзіць па вёсцы, дзе прапаноўваў купіць у яго аўтамабіль. Жадаючых, натуральна, не знайшлося, і злачынца сышоў з ключамі і дакументамі ад аўтамабіля ў бок мяжы з Расеяй.
Як высветлілася, на аўтамыйні ўгоншчык быў на стажыроўцы, але паспеў папрацаваць толькі тры дні, піша auto.tut.by. На фірме ён паведаміў, што згубіў пашпарт і таму мае толькі даведку, якая яго замяняе.