03:00

-1

7 м/с

975 гПа

06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

Беларусь, Культура

Амбасадар Зарэчча

23.07.2017 13:12

4964 прагляду, 11 каментароў

У Оршы з'явіўся свой амбасадара Рэспублікі Зарэчча

Рэспубліка Зарэчча (па-літоўску Ужупіс) — гэта ўмоўна незалежная краіна, створаная ў адным з раёнаў Вільні. Будаўніцтва раёна Зарэчча было распачата Барбарай Радзівіл у 15-м стагоддзі — яна тут заклала манастыр, а ад яго ў раёне пачалі сяліцца рамеснікі, пачаўшы творчае развіццё Ужупіса. Але ў савецкія часы за гістарычнай забудовай камуністы перасталі сачыць і раён стаў самым дэпрэсіўным ва ўсёй Вільні. Тут пачалі пасяляцца бамжы, алкаголікі і г.д. Была нават ідэя знесці ўвесь раён. Пасля атрымання незалежнасці, літоўскія ўлады прыдумалі, як вырашыць праблему і пачалі рамонт раёна, а адрамантаваныя кватэры аддавалі творчай інтэлегенцыі — мастакам, паэтам і г.д. У 90-я гады навасёлы для забавы абвесцілі раён незалежнай краінай — рэспублікай Ужупіс. Нечакана ўлады Літвы падтрымалі "творчых сепаратыстаў", і сёння гэта адзін з самых цікавых раёнаў літоўскай сталіцы, які стаў папулярнай прынадай для турыстаў.

Ідэя незалежнай рэспублікі мастакоў спадабалася многім людзям ва ўсім свеце, тут нават пабываў пабываў далай-лама, які стаў ганаровым грамадзянінам рэспублікі. Мае рэспубліка сваё (хай сабе і не паўнапраўнае) месца пры ААН. А раз на год у краіне праходзіць інаўгурацыя новых амбасадараў краіны. Сёння такіх амбасадараў па ўсім свеце больш за 200 на ўсіх кантынентах планеты. У гэтым годзе новымі абмасадарамі прызначаны чатыры чалавекі (тры з іх беларусы) і адзін кот (адно з вялікіх павілечэнняў дыпламатчнага корпуса краіны за час існавання). У спіс амбасадараў патрапіла і аршанская пісьменніца Паліна Качаткова (Сцепаненка). Як паведамляе міністэрства замежных справаў Ужупіса, Паліна будзе прадстаўляць Зарэчча на беларуска-расейскім памежжы з рэзідэнцыяй у Оршы. Яшчэ адзін амбасадар Алена Танкачова будзе прадстаўляць краіну ў беларуска-літоўскім замежжы з рэзідэнцыяй у вёсцы Каптуры (Пастаўскі раён). Што тычыцца ката Пануліса, то гэта самы вядомы кот Вільні, які жыве ў букіністычнай краме ў Зарэччы. Ён будзе прадстаўляць Ужупіс у свеце кнігаў.

Прызначэнне Паліны звязана з яе даволі актыўнай культурніцкай дзейнасцю. Нагадаем, што яе кніга "Гняздо-2" была прэзентавана ў Стаўрах, Мінску і Вільне (дарэчы, у галоўнай кавярні Ужупіса).

На фота: Томас Чэпайціс — вядомы перакладчык, пісьменнік і інтэлектуал, а таксама міністар замежных спраў Ужупіса падпісвае дакумант па прызначэнні Паліны амбасадарам

На фота: той самы дакумант - прызначэнне амбасадарам.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Амбасадар Зарэчча

У Оршы з'явіўся свой амбасадара Рэспублікі Зарэчча

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение