15:00

+1

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

03:00

-1

2 м/с

978 гПа

Беларусь, Культура

Нацыянальны камітэт

06.03.2014 23:41

2904 прагляду, 2 каментара

Камітэт па святкаванні 500-годдзя Бітвы пад Оршай абвесціў свой склад

У склад аргкамітэту канчаткова ўвайшлі доктар гістарычных навук Леанід Лыч, доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч, мастак Мікола Купава, доктар гістарычных навук Юрась Бохан, доктар гістарычных навук Міхась Гурын, палітолаг Алесь Жучкоў, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, першы намесьнік старшыні Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч, бард Андрэй Мельнікаў, сябра Рады ЗБС “Бацькаўшчына” Валеры Герасімаў, пісьменнік Усевалад Сцебурака, пратаіярэй Мінскай царкоўнай акругі Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Леанід Акаловіч. Старшынём аргкамітэту стаў доктар гістарычных навук Анатоль Грыцкевіч. Пры гэтым, спіс не з'яўляецца закрытым і ахвотныя могуць да яго далучыцца ў любы момант.

Акрамя таго, аргкамітэт абвесціў некаторыя мерапрыемствы, падрыхтоўка да якіх распачалася ўжо зараз. Сярод мерапрыемстваў: міжнародная навуковая канферэнцыя, нацыянальная выстава саюза мастакоў і непасрэднае святкаванне, якое паспрабуюць арганізаваць на Крапівенскім полі каля вёскі Гацькаўшчына. Шмат мерапрыемстваў будуць арганізаваныя супольна з аргакамітэтамі Літвы і Польшы на тэрыторыі гэтых краінаў. Таксама пад эгідай камітэту будзе распрацаваная і наладжаны выпуск сувенірнай прадукцыі, юбілейныя друкаваныя выданні, паштоўкі, плакаты, календары ды інш.

Па пытанні супрацоўніцтва з уладамі, аргкамітэт падрыхтаваў шэраг лістоў з прапановамі. У прыватнасці лісты падрыхтаваныя да Аршанскага райвыканкаму з прапановай увекавечыць імёны Івана Сапегі, Юрыя Радзівіла і Канстанціна Астрожскага ў гарадской тапаніміцы і паставіць помнік Астрожскаму. У Мінску будзе прапанавана перайменаваць вайсковую вучэльню імя Суворава ў Мінскі вайсковы каледж імя Канстанціна Астрожскага. А міністэрству абароны і ўраду заснаваць Ордэн імя Канстанціна Астрожскага.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Нацыянальны камітэт

Камітэт па святкаванні 500-годдзя Бітвы пад Оршай абвесціў свой склад

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение