Караткевіч - культавы для Беларусі пісьменнік. Хаця Уладзімір Сямёнавіч і памёр ужо 33 гады таму, ён і сёння папулярны ў чытаючай моладзі. Прычым, папулярнасць вялікага аршанца часамі нагадвае папулярнасць рок-зоркі: на вершы пісьменніка пішуцца папулярныя песні, прадаюцца не толькі кнігі, але і магніты, паштоўкі, майкі і г.д. Зразумела, што калі б гэтыя спадарожныя да кнігаў тавары не прадаваліся, то і бізнэс не займаўся б іх выпускам.
Як чарговае падцверджанне папулярнасці Караткевіча - выпуск кампаніяй symbal.by цішотак з цытатай з "Ладдзі Роспачы" : "Кажны чалавек носіць сваё неба з сабой". Малюнак маек быў прапанаваны шэраговымі карыстальнікамі інтэрнэту і абраныя да дня памяці Уладзіміра Сямёнавіча. Ужо сёння можна зрабіць перадзамову такіх маек на сайце кампаніі, а да заказчыкаў заказ прыйдзе ў пачатку жніўня.