Тры дні каманды паказвалі сваю хуткасць, спрыт і крэатыўнасць. У першы дзень удзельнікі спаборнічалі за права лічыцца лепшымі паварамі і паказвалі сваё майстэрства на арыенцір-шоў. Другі дзень турслёта па праву можна лічыць самым насычаным. Спаборніцтва пачаліся з турысцка-прыкладнога шматбор'я ў тэхніцы пешага турызму. Спартсмены мусілі пераадоліць 9 км па бездарожжы з выпрабаваннямі: уздымы і спускі, аказанне першай медыцынскай дапамогі, арганізацыя бівака, пераход праз дрыгву і шмат іншае. Пакуль атланты пешага турызму змагаліся па права лічыцца лепшымі, нялёгка прыйшлося і водным турыстам. На байдарках спартсмены не толькі паказалі лепшы час праходжання дыстанцыі, але і "плылі змейкай", праходзілі праз аркі. У поўдзень усіх турыстаў сабрала вялікая паляна, на якой праходзілі спаборніцтвы па валейболу. Увечары прайшла гумарыстычная эстафета і конкурс мастацкай самадзейнасці.
Апошні дзень быў самы напружаны, бо ён вызначаў пераможцаў. Свае здольнасці паказвалі спарстмены па тэхніцы велатурызму і ў перацягванні каната. Таксама былі падведзены вынікі конкурса быту.
III месца ў КУП "Оршаводаканал", ІІ - Адзел адукацыі, спорту і турызму Аршанскага райвыканкама. Абсалютнымі пераможцамі стала каманда РУПТП "Аршанскі ільнокамбінат".
Віншуем пераможцаў!