Пра гэта паведамляе дзяржаўная інфармацыйная агенцыя БелТА. На гэтым тыдні ў Барысаве ўжо прайшло выяздное паседжанне Прэзідыюма Савета Міністраў (такое ж паседжанне раней праходзіла і ў Оршы).
Сітуацыя ў Барысаўскім раёне падобная на сітуацыю ў нашым: вялікае афіцыйнае безпрацоўе (1% ад працаздольнага насельніцтва), пратэрмінаваныя запазычанасці, нізкая рэнтабельнасць продажаў.
У савецкі час, як і Орша, Барысаў быў "развітым прамысловым горадам", тэхналогіі вытворчасці ў якім былі састарэлыя яшчэ ў час СССР. План пад'ёму раёна з руінаў і попелу таксама нагадвае аршанскі. На дадзены момант прэм'ер-міністар выказаўа асноўныя накірункі плану: змяньшэнне безпрацоўя, падвышэнне заробкаў, увядзенне ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай маёмасці, выкарыстанне транспартна-лагістачнага патэнцыялу. Дэталёвы план пакуль не створаны, але вядома, што ён будзе ажыццёўлены з 2017 па 2020 гады.