Здарэнне адбылося 6 жніўня а 21-10 у міліцыю пра выпадак паведамілі супрацоўнікі хуткай дапамогі: 15-гадовая школьніца па невядомай пакуль прычыне выпала з лоджыі кватэры дзе была ў суседзяў у гасцях. У нейкі момант дзяўчына на лоджыі засталася адна, а калі гаспадары кватэры зраўумелі, што яе доўга няма, то выйшлі праверыць у чым справа і пабачылі, што дзяўчына ляжыць на зямлі.
Як паведаміла нам афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэту Святлана Сахарава, пакуль пра прычыны падзення казаць рана. Па вельмі аргументаванай просьбе СК мы знялі артыкул апублікаваны намі раней па гэтым выпадку.
На дадзены момант, дзяўчына знаходзіцца ў рэанімацыі, следчыя пакуль не могуць з ёй пагаварыць.
Фота з месца здарэння прадстаўленыя Следчым камітэтам.