Дзень беларускай вайсковай славы хаця і адносіцца непасрэдна да Оршы, але каштоўны не толькі для аршанцаў - гэты дзень адзначаюць у розных гарадах Беларусі і замежжа. Найбольш прасунуліся ў гэтым плане Лідчане - два гады таму яны стварылі свой фестываль, бо і ехаць да Оршы далекавата ды і два гады таму фестываль бардаўскай песні ў Оршы ўжо праходзіў практычна ва ўмовах канспірацыі.
8 верасня па ініцыятыве мясцовай арганізацыі Таварыства беларускай мовы на аграсядзібе "Гасціна" ў вёсцы Пяскі Лідскага раёну. У гэтым годзе на фестывалі выступілі паэты Станіслаў Суднік, Міхаіл Скобла, барды Дзмітрый Захарэвіч, Андрэй Мельнікаў, Зміцер Бартосік, рок-музыка Алесь Дзянісаў і спявачка Таццяна Грыневіч-Матафонава. А таксама лідскі украінскі хор "Смерічка". Вашай увазе некаторыя фотаздымкі з фестывалю зробленыя карэспандэнтамі тэлеканалу "Белсат".