12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Орша, Культура

Бітва пад Оршай з гумарам

13.09.2017 15:33

2779 праглядаў, 0 каментароў

Артыкул аб адвечным жаданні Масквы "вызваляць праваслаўных" у чужых краінах.

"Больш за паўтысячы гадоў маскоўскія кіраўнікі спрабуюць вызваляць прыгнечаных, хоць самі прыгнечаныя іх пра гэта не просяць" - так пачынаецца жартаўліва-сур'ёзны артыкул гісторыка, кандыдата гістарычных навук Кірыла Галушкі. У ёй ён распавядае пра тое, як Маскоўскае княства назвалі Руссю і пайшлі вайной на Вялікае княства Літоўскае, каб акупаваць яго пад прыгожай падставай вызвалення праваслаўных. Скрозь выдуманыя аўтарам дыялогі прасочваюцца рэальныя гістарычныя паралелі і абгульваюцца сапраўдныя падзеі. Як, напрыклад, гэты дыялог, што пачынаецца з іроніі:

Васіль III чакаў, што заходнерускі народ з захапленнем сустрэне вызваліцеляў, але так чамусьці не атрымалася. Тамтэйшы народ, той, хто менаваў сябе русінамі, увесь час рабіў выгляд, што не з'яўляецца тым жа самым, што і вызваліцелі-маскавіты. Русіны так і клікалі іх: "маскоўскія людзі". Апошнія казалі:

- Мы ж таксама рускія людзі!

А іх перапытвалі:

- Руські? А чаго з Масквы? Гэта што, таксама на Русі? А то ў нас тут княства Рускае і Літоўскае, а ў вас - Маскоўскае.

- Мы прыйшлі вас вызваляць.

- А ад каго? А то мы не ў курсе...

- Вы ж з намі адной веры!

- Як гэта? Вы ж самі ад Канстанцінопаля адмежаваліся. У вас праваслаўе некананічнае. Завялі сабе маскоўскую аўтакефалію. А ў нас усё кананічна...

- Вас акупуе літоўская армія.

- Так мы ў ёй больш за сто гадоў ваюем... Мы і ёсць гэтае войска...

- Вас эксплуатуюць каталікі. Феадалы.

- Гэта якія? Князь Астрожскі, ці хто? Так ён ўтрымлівае Кіева-Пячэрскую лаўру...

- Вамі камандуюць літоўцы і палякі.

- Гэта якія? Русін Астрожскі з Валыні? Так ён галоўны літоўскі начальнік... Гетман.

Цалкам тэкст можна прачытаць па спасылцы. Аўтар робіць выснову, што Масква не раз і не два ішла вайной на суседнія дзяржавы пад добрапрыстойнай падставай збірання нібыта рускіх зямель і вызвалення праваслаўных ад нейкага прыгнёту, але на самой справе проста імкнулася акупаваць пабольш земляў і падпарадкаваць іх самадзяржаўнай уладзе, кантраляваць і вяршыць лёсы людзей з Масквы.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Бітва пад Оршай з гумарам

Артыкул аб адвечным жаданні Масквы "вызваляць праваслаўных" у чужых краінах.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение