Яшчэ пад час рэканструкцыі пажарнай частцы ў Оршы, на будынку, які належыць МНС з'явіліся першыя ў горадзе муралы. Такім чынам, будынак пажарнай частцы стаў сам па сабе своеасабілвым арт-аб'ектам. На гэтым пажарныя не спыніліся: паміж той самай частца МНС і помнікам археалогіі Гарадзішча з'явіўся яшчэ адзін арт-аб'ект - альтанка ў выглядзе карэты.
Гарадзішча даволі папулярнае як у турыстаў, так і ў саміх аршанцаў, напрыклад, сюды часта пад час вяселляў нясуць кветкі. Відавочна, што новы аб'ект стане папулярным месцам фатаграфавання, як для маладых сем'яў, так і для гасцей горада.