У гэтым годзе па ўсёй краіне колькасць дзяцей, якія пайшлі ў беларускамоўныя класы ў школа нечакана вырасла, калі раней ў гарадскіх школах беларускамоўных класаў амаль не было, то ў гэтым годзе ў Мінску адкрылася адразу некалькі новых класаў з беларускай мовай навучання, ў Магілёве колькасць школьнікаў ,якія вучацца на беларускай мове вырасла ў разы, беларускамоўны клас, нават, паспрабавалі адкрыць беларускія эмігранты ў Варшаве. Гэта лагічна на фоне таго, што ў апошнія гады ўвогуле ў беларусаў ажыў інтарэс да ўласнай кульутры і самасвядомасці.
Орша ў гэтым кірунку пакуль зрухаў няма. Але калі б у Оршы быў свой клас, або школа з беларускай мовай навучання, то вы аддалі б свайго дзіцёнка ў такую школу?
Мы прапануем вам выказацца ў нашым новым апытанні на галоўнай старонцы сайта. Рэдакцыя прапануе 7 варыянтаў адказу, калі ж сярод прапанаваных намі няма таго варыянту, які больш падыходзіць вам, то выказвайце свае меркаванні ў каментарах да гэтага артыкулу.
Традыцыйна, нагадваем, што неа сайце не прапускаюцца каментары якія могуць трактавацца як парушаючыя крымінальны і адміністратыўны кодэкс краіны.