Пажарная частка ў цэнтры горада ўсё больш падобная на выставу арт-аб'ектаў пад адкрытым небам. Спачатку на ёй з'явіўся першы ў горадзе паўнавартасны мурал, потым побач з будынкам пажарная карэта-альтанка. А ёсць і яшчэ адзін меньш заўважны, але вельмі мілы твор мастацтва - жалезны пажарны. Пабачыць яго можна на даху будынка часткі. У даўнія часы, калі яшчэ не было тэлефонаў, пажарныя менавіта такім чынам сядзелі на вежах пажарных частак і асабіста назіралі ці няма дзесць пажару. За Оршай цяпер сочыць металічны пажарны.
Дарэчы, урачыстае адкрыццё пажарнай частцы адбылося ў пятніцу 21 верасня