Своесабалівы рэйтынг выдаваемасці беларускіх аўтараў 20-га стагоддзя зрабіў партал tut.by і банк БелВЭБ. Спецыялісты склалі ўсе наклады кнігаў пісьменнікаў, якія ў дваццатым стагоддзі даходзілі да некалькіх мільёнаў.
Найбольш папулярным пісьменнікам па гэтым рэйтынгу аказаўся Якуб Колас. Яго наклады лідзіруюць пачынаючы з 1918 года і да пачатку 1970-х гадоў. Толькі ў перыяд 1971-1980 Коласа пасоўваюць Васіль Зуёнак і Арутр Вольскі з творамі для дзяцей. Пасля гэтага, дарэчы, Артур Вольскі трымаецца на другім месцы два дзесяцігоддзі.
А, вось, у 1991 годзе ў выдавецкай справе адбываюцца значныя змены. Па-першая, краіна становіцца незалежнай і на першае месца ў інтарэсах выходзіць іншая літаратура. Па-другое, падтрымка выдавецтва кніг з боку дзяржавы значна скарачаецца і кнігі выдаюцца не па дзярж.заказу, а па запыту чытачоў - чытачы пачынаюць абіраць пісьменнікаў рублём. І тут на другое месца сярод самых выдаваемых пісьменнікаў выходзіць наш аршанец Уладзімір Караткевіч. За дзесяцігоддзе яго кнігі былі выдадзены накладам амаль у 650 тысяч асобнікаў. Дзіўна, але толькі ў гэты час у тройку найбольш выдаваемых, адпаведна, і найбольш папулярных уваходзяць і кнігі Янкі Купалы.
Сярод пісьменнікаў, якія неяк звязаныя з Оршай (хаця Купала і Колас таксама маюць дачыненне да нашага рэгіёна) у лідары таксама падымаецца Іза Заслонава - дачка вядомага партызана. Яе кнігі за гэтае дзесяцігоддзе выйшлі накладам больш як у 351 тысячу асобнікаў.