Ураджэнец Оршы Зьміцер Дзядзенка выпусціў сваю новую кнігу, дзеянне якой адбываецца ў нашым горадзе. Пісаць Зьміцер пачаў яшчэ да пераезду з Оршы ў Мінск. Першай яго кнігай была "Аршанская шляхта", якая дала поўны ці амаль поўны спіс шляхецкіх радоў маючых дачыненне да Аршаншчыны. Значна пазней аўтар заняўся мастацкай літаратурай, прычым, папулярных жанраў.
У мінулым годзе Дзядзенка выдаў кнігу "гісторыі ў прыцемках" у якой расказваў містычныя гісторыі. Кніга была намінавана на прэмію Ежы Гедройца. А на днях у выдавецтве "Янушкевіч" выйшла дэтэктыўная кніга Зміцера Дзядзенкі "Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя". Сюжэт твора разгортваецца ў Оршы ў 1926 годзе. Анатацыя да кнігі распавядае завязку сюжэта: "Травеньскім вечарам 1926 года на аршанскай вуліцы знаходзяць зарэзаную прастытутку Рыўку Гольдберг. Праз некалькі дзён гіне савецкая актывістка Валянціна Мачуга... Ці аб'ядноўвае штосьці гэтыя два забойствы? Расследаванне злачынстваў адбываецца на фоне нэпманскіх загулаў і маладнякоўскіх вершаў, палавой свабоды 1920-х, дзейнасці таемных агентаў АДПУ і левай апазіцыі ў камуністычнай партыі."
Дарэчы, гэта першы з гісторыі дэтэктыў дзеянні якога адбываюцца ў нашым горадзе.