03:00

-3

5 м/с

1007 гПа

06:00

-3

5 м/с

1006 гПа

09:00

-5

5 м/с

1004 гПа

12:00

-3

6 м/с

1003 гПа

15:00

-3

6 м/с

1002 гПа

Орша, Культура

Як зносіцца Каліна

21.10.2017 18:23

4185 праглядаў, 32 каментара

Спявак шансону Віктар Каліна не навучыўся культурнай размове, але працягвае даваць канцэрты (+ скрыншоты).

Скандальна вядомы спявак у стылі "шансон" Віктар Каліна не толькі прапагандыст "русского мира", але яшчэ і чалавек, які не ўмее трымаць сябе ў руках і культурна весці перапіску ў інтэрнэце. На сваёй старонцы ён нязменна вінаваціць тых, каму не падабаецца яго творчасць і хто заклікае да адмены яго канцэртаў, то ў гомасэксуальных сувязях, то ў старэчым маразме, пагражае павесіць, адправіць у псіхбальніцу і так далей. Пыхліва называючы сябе "беларускім патрыётам", Каліна тым не менш з гонарам піша пра "рускі горад Віцебск", а на сцяне ў фэйсбуку наўпрост захапляецца прэзідэнтам суседняй Расеі Пуціным.

Пры гэтым зразумець, за што дакладна выступае Каліна, можна не адразу, бо часам ён кажа пра неабходнасць незалежнай Беларусі. Аднак услед за гэтым ідуць размовы пра братэрства з Расеяй, адзінства мовы і тэрыторыі. Некалькі візітаў у акупаваныя вобласці Украіны, здымкі са зброяў і ўласныя ж словы пра тое, што гэта "не проста фота" кажуць пра тое, што Каліна актыўна дапамагае прарасейскім сепаратыстам у вайне супраць цэласнасці Украіны. Вядомая актывістка Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Таццяна Севярынец звярталася да ўладаў з патрабаваннем адмяніць канцэрт Каліны ў Віцебску. Улады прамаўчалі, а Каліна шматразова абразіў спадарыню Севярынец і іншых актывістаў у сацыяльных сетках. Гаворачы пра неабходнасць міру, Каліна працягвае прапаганду гвалтоўных дзеянняў, вайны і падначалення ўладзе Расеі. А каментары нязгодных выдаляе са сваёй старонкі.

Мы прыводзім толькі некалькі прыкладаў таго, як "выхавана" Віктар Каліна зносіцца з людзьмі, якія не згодныя з яго пазіцыяй. Такі чалавек наўрад ці мае агульнае з паняццем "культура", якое ён нібыта прадстаўляе. Прадастаўляючы яму канцэртную пляцоўку, у Оршы, верагодна, спадзяюцца зарабіць грошы, але насамрэч наносяць шкоду незалежнасці Беларусі, дазваляючы прарасейскаму спеваку прапагандаваць свае агрэсіўныя ідэі наўпрост са сцэны.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Як зносіцца Каліна

Спявак шансону Віктар Каліна не навучыўся культурнай размове, але працягвае даваць канцэрты (+ скрыншоты).

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение