Беларуская культура становіцца ўсё больш запатрабаванай, не дзіўна, што паказчыкам запатрабаванасці становіцца і ейнае выкарыстанне ў камерцыйных мэтах. Пры гэтым, найбольш "камерцыйна паспяховым" сёння становіцца творчасць нашага земляка Уладзіміра Караткевіча. Але такога фармату яшчэ ні адна, ні грамадская, ні камерцыйная арганізацыя не прапаноўвалі.
Агенцыя святаў "Тэрыторыя гульні", якая арыентуе свой прадукт на дзіцячую аўдыторыю на восеньскіх вакацыях арганізуе дзіцячы лагер "Дзікае паляванне". Ужо па назве бачна, што лагер створаны па матывах твораў Караткевіча. Дзеці (прымаюцца дзеці ад 10 да 15 гадоў) атрымаюць некалькі гістарычных экскурсіяў, а на базе летніка будуць вывучаць у гульнявой форме беларускую мову, фальклор і гісторыю.