12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Беларусь, Культура

Ланцуг памяці (відэа)

30.10.2017 09:34

2556 праглядаў, 2 каментара

Уладзіслаў Лепяшынскі прыняў удзел у "Ланцугу памяці"

У гэтым годзе спаўняецца 80 гадоў з жудаснай ночы з 29 на 30 кастрычніка 1937 года. У гэтую ноч у сутарэннях турмы НКУС былі расстраляныя больш за 100 дзеячоў беларускай культуры і навукоўцаў Беларусі. З гэтай нагоды ініцыятыва "Арт Сядзіба" распачала онлайн акцыю "ланцуг памяці". Сутнасць акцыі ў тым каб людзі чыталі вершы растраляных у тую ноч паэтаў. Пры гэтым чалавек можа "перадаць эстафету" іншаму, які таксама павінен запісаць свой ролік з іншым вершам.

Далучыўся да акцыі і музыка з Барані, вакаліст гурта "Лепшы квас" Уладзіслаў Лепяшынскі. Для сябе ён выбраў верш растаралянага Міхася Чарота "На могілках", але не зачытаў яго, а заспяваў на напісаную спецыяльна для гэтага мелодыю.

Міхась Чарот быў арыштаваны ў 41-гадовым узросце 24 студзеня 1937 года. Быў фальшыва абвінавачаны ва ўдзеле ў контррэвалюцыйнай арганізацыі і пасля доўгіх пытак прызнаў сваю вінаватасць. Апошні свой верш, як раз пра ўласную невінаватасць, ён напісаў на сцяне сваёй камеры. Верш пазней цудам пабачыў свет. Чарот быў асуджаны тройкай да растрэлу і канфіскацыі маёмасці. Уся яго сям'я была таксама асуджана.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Ланцуг памяці (відэа)

Уладзіслаў Лепяшынскі прыняў удзел у "Ланцугу памяці"

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение