Праект "Бітва розумаў" паспяхова працягваецца ў Оршы. На гэты раз інтэлектуалы сабраліся на гульню з тэматыкай "Хэлоўіна". Частка пытанняў перагукалася з гэтым незвычайным святам. Многія гульцы нават апрануліся ў аранжавая адмыслова пад свята, былі і гарбузы, і вогненныя парыкі, і нават руды кот, які гуляў побач з барам "Ліга", дзе праходзіла сустрэча.
Перамогу атрымала каманда "ВОРМС", якая даўно абстуквала парогі залатой прыступкі п'едэсталу і нарэшце ўскараскалася на яе. Другое месца заняла каманда "Куй железо", якая надзвычай паспяхова выступае гэтай восенню і выйграла некалькі гульняў. Але цяпер "Куй железо" крыху не пашанцавала, адставанне ад "ВОРМС" склала ўсяго 3 пункты. Замкнула тройку каманда "Паранорм" з 56 баламі.