Пра гэта адміністрацыя цырку "Арлекін" распавяла парталу Tut.by. Цыркавая трупа, якая прыпісана да брэсцкай філармоніі, планавала выступіць у горадзе з 2 па 7 лістапада. Да тае пары артысты ўжо выступілі ў Брэсце, Гродна, Жлобіне, Лідзе, Баранавічах ды іншых гарадах краіны і спадзяваліся на поспех у Оршы, бо за гэты сезон - па інфармацыі цыркачоў - у горад прыязжаў толькі адзін цырк. Але каб атрымаць дазвол, адміністрацыя мусіла сабраць вялікую колькасць дакумантаў. Па словах адміністратара філармоніі Уладзіміра Галадко, раней у іх ніхто не патрабаваў столькі дакумантаў. Але і пасля прадстаўлення пакету дакумантаў, дазволу чыноўнікі не далі. Кожны раз з'яўляліся новыя перашкоды. Напрыклад, чыноўнікі сказалі, што для прадстаўлення зямлі для размяшчэння цырку, трэба правесці аўкцыён. Цыркавыя хацелі самі сустрэцца з мэрам горада, але "Нас не допустили. Зампред и идеолог говорили, что все решается через них" - цытуе tut.by Уладзімера Гладко. Больш за тое, чыноўнікі прыгразілі "непрыемнасцямі" калі артысты ўсё ж такі сунуцца ў горад. З-за гэтай эпапеі з дазволам на выступ, артыстам давялося мяняць свой гастрольны графік. І калі начальніца аддзела культуры Ганна Святлова пачала сама званіць у цырк, артысты ўжо збіраліся ш Смаргонь. Журналісты партала tut.by змаглі дазваніцца да Святловай, але размова атрымалася кароткай, а далейшыя спробы дазваніцца не прынеслі поспеху.
Для цырка "Арлекін" гэта стаў першы досвед арганізаваць гастролі ў Оршы, але для аршанскіх чыноўнікаў "не дазволы" на выступы сталі звычайнай справай. Менавіта таму вядомыя беларускамоўныя пісьменнікі, навукоўцы і г.д. у нашым горадзе выступаюць не ў бібліятэках ці музеях, а на офісах грамадскіх арган6ізацый. А папулярная рок-культура са сцэнічных пляцовак вярнулася зноў да фармату кватэрнікаў ці выступы за горадам у прыватных дамах.