Нагадаем, што 10 лістапада ў раёне Раніца адбылася аварыя ў якой моцна пацярпела 7-гадовая школьніца. Па першым часе ДАІ, разбіраючыся ў прычынах аварыі, высвятляла хто ж з жанчын кіроўцаў паехаў не на той сігнал светлафору. Сітуацыя прасвятлілася дзякуючы з'явіўшамуся ў сеціве запісу з аўтарэгістратара. Відэа гэта даслаў сайту tut.by адзін са сведкаў здарэння.
На відэа бачна, як аўтамабіль з рэгістратарам едзе па раёну Раніца ў бок лядовай арэны. У нейкі момант з ім параўняўся Додж якім кіравала 22-гадовая жанчына. У гэты момант светлафор на скрыжаванні Шаўчэнка і Леніна пачынае міргаць зялёным колерам, паказваючы, што сігнал хутка зменіцца. І Додж пачынае набіраць хуткасць, бачна, імкнучыся паспець праехаць скрыжаванне да змены колеру сігнала. Выязжае на скрыжаванне Додж ужо на змяніўшыся сігнал светлафора дзе і сутыкаецца з аўтамабілем, які скончваў левы паварот. У тым аўтамабіле і ехала 28-гадовая маці і 7-гадовая дзяўчынка, якая і стала ахвярай аварыі.
Відэа можна паглядзець тут.
Таксама нам стала вядома, што учора - 12 лістапада - дзяўчынка, нарэшце, прыйшла ў прытомнасць у Віцебскай абласной бальніцы..