Паступова надыходзіць Новы год. Хутка падрыхтоўка да свята ўвойдзе ў актыўную фазу. Традыцыйна першымі прапаноўваюць нам добра адзначыць Новы год прадпрыемствы сферы паслугаў. Некаторыя з іх ужо сёння гатовыя прапанаваць свае забаўляльныя праграмы. Турбаза "Орша" запрашае адзначыць надыход 2018 года ў сярэдневечным стылі. З 30-га снежня па 3 студзеня на турбазе будуць праводзіцца мерапрыемствы "Рыцарскае падарожжа ў сярэднявечча". У праграме рацарскія тунніры, сярэднявечныя забавы і конкурсы, фаер - шоў кухня ў фармаце пікніка і банкет з Дзедам Марозам ды Снягуркай. Мерапрыемства праводзіцца па сістэме all inclusive.
А з трэцяга студзеня па 7-е турбаза гатова запрасіць на "Рождественские колядки в стиле Comedy club". У праграме жывы гук і выступы музычных калектываў, мім-шоў ды шмат іншага.