Восенню на тэрыторыю Беларусі па Дняпры зайшла яхта "Сірыюс" з нарвежскай камандай на борце. Як аказалася, каманда складалася з прафесійных падарожнікаў, якія акрамя таго яшчэ і даволі папулярныя ў сваёй краіне шоўмэны. Відэа са сваіх падарожжаў яны пераўтвараюць у гумарыстычнае шоў "Neam bachstad". У лютым у эфіры нарвежскага тэлебачання павінна выйсці і перадача пра падарожжа па нашай краіне. Акрамя Дубровенскіх прыгодаў у перадачы павінна быць узгадана і Орша - у адным з інтэрв'ю нарвежцы распавялі як іх гасцінна прымалі ў нашым горадзе.
Як жа выглядае іх перадача. Прапануем вашай увазе адзін яе выпуск. Прысвечаны падарожжу герояў у Манголію. На пажарнай машыне тады нарвежцы праехалі ад Осла да Улан-Батара праз Еўропу і Азію.