Не так даўно новы мэр Аляксандар Пазьняк прыняў першае значнае кадравае рашэнне - у адстаўку быў адпраўлены Аляксандар Пальвінскі намеснік старшыні выканкаму. Па новай інфармацыі паступіўшай з надзейных крыніц (публічна пакуль пра гэта не абвяшчалася) з пасады зняты галоўны сілавік раёна Анатоль Сільчанка. Праўда без работы былы начальнік міліцыі не застаўся, ён ужо прызначаны начальнікам гасцініцы "Орша".
Анатоль Сільчанка нарадзіўся ў вёсцы Замасточча Аршанскага раёна ў 1968 годзе. Скончыў 10 класаў Клюкаўскай школе і паступіў у чыгуначны тэхнікум. З першага курса быў адпраўлены ў войска, служыў на флоце. Пасля службы пайшоў у міліцыю і ўжо падчас службы скончыў акадэмію міліцыі. Доўгі час ўзначальваў Аршанскі ГАУС, а пасля аб'яднання горада і раёна стаў начальнікам аб'яднанай міліцыі. Дзеючы дэпутат Аршанскага райсавету. Новы кіраўнік міліцыі пакуль не прызначаны, як пакуль і не прызначаны ніхто на пасаду Пальвінскага